Меню
- станкі,
якім давяраюць
Адрас:
Рэспубліка Беларусь, г. Орша
Фрыдрыха Энгельса 29

Звароты грамадзян


Дні прыёму па асабістых пытаннях кіраўніцтва ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбiт"


Пасада

П.I.I.

Дзень прыёму

Гадзіны прыёму

Дырэктар

Круцько Віталiй Аркадзьевіч    

Панядзелак

14 – 16

Першы намеснік дырэктара-галоўны інжынер

Шацкі
Аляксандр
Ягоравіч

Серада

15 – 16

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце,
кадрам і побыту

Мурза
Сяргей
Сцяпанавіч

Панядзелак

15 – 16

Намеснік дырэктара па агульных пытаннях

Шумейка
Генадзiй
Леанідавіч

Аўторак

16 – 17


 Запіс на прыём па тэлефоне + 375 216 51-81-22 ці па электроннай пошце office@krasnyborets.com


Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай дырэктара

Вы можаце адправіць ліст на ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт» па адрасе:

211391, г. Орша, вул. Фрыдрыха Энгельса, 29, ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»

Электронныя звароты ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. « Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронная пошта для зваротаў: office@krasnyborets.com.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх): 
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.